Адмысловыя службы папярэджвалі пра тое, што 6 снежня ў нашым рэгіёне можа быць галалёд на дарогах. Але гэта не прадухіліла аўтамабільныя аварыі ў рэгіёне.
Галалёд адчуваўся ўжо раніцай. Адзін з аўтобусаў-гармонікаў, выязжаючы з Барані, не змог з першага разу падняцца ў гару, якая ідзе ад завода да ДРСУ. Аўтобус не змог падняцца, а кіроўца, зразумеўшы гэта, уключыў "аварыйку" і пусціў аўтобус каціцца назад.
У раёне Чаромушак з-за галалёда каля крамы "Горізонт" таксама адбылася аварыя - сутыкнуліся дзве легкавушкі.
У 1-ым Мікрараёне пры павароце ад крамы "Алмі" на вуліцу Задняпроўскую, з-за слізкай дарогі, ударыліся аб бардзюры як мінімум тры аўтамабілі.
Самая страшная аварыя - у якой пацярпеў чалавек - адбылася на пешаходным пераходзе ў Бабінічах. На тым самым пераходзе, дзе не так даўно была збіта аўтабілем сямейная пара. Па нашай інфармацыі, якая пакуль не падцверджана афіцыйнымі крыніцамі, аўтамабіль збіў падлетка, які пераходзіў дарогу пасля выхада з аўтобуса.