"Авангарду" з Гомеля пашанцавала на стадыі 1/16 фіналу. Сціплы клуб, які выступае ў дывізіёне 2 чэмпіянату Беларусі, павінен быў сустрэцца са светлагорскім ЦКК. Аднак супернік з-за фінансавых цяжкасцяў адмовіўся ад удзелу ў Кубку, а таму "Авангард" выйшаў у 1/8 фіналу без барацьбы. Матч "Вітэн" - "Авангард" пройдзе 24 снежня. Верагодна, яго прыме спартовы комплекс "Алімпіец".
У 1/4 фіналу пераможца пары "Вітэн"/"Авангард" выйдзе на лепшага ў дуэлі "Ахова-Дынама"/"Фортэ". Чвэрцьфіналы будуць складацца ўжо з двух матчаў, першыя пройдуць 29/30 снежня, а гульні ў адказ 8 студзеня. Пераможцы чвэрцьфіналаў пройдуць у "фінал чатырох", які адбудзецца 21 і 22 студзеня ў Гомелі ў спартовым комплексе "Лакаматыў".