6-га снежня ў 9:30 у міліцыю звярнуўся рабочы 1979 года нараджэння і паведаміў, што з яго незачыненага гаража побач з домам па месцы жыхарства невядомы скраў бензапілу. Прычым, як вынікае з афіцыйнай інфармацыі, гараж не быў надзейна зачынены з раніцы 3-га па вечар 6-га снежня. Матэрыяльная шкода склала 120 рублёў. Пачата крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 205.
Тым часам 6-га снежня а 18:36 у МНС паступіла паведамленне пра пажар у лазні ў вёсцы Калянькі Багушэўскага сельсавета Сенненскага раёна. Гарэла не толькі лазня, а яшчэ і сам жылы дом, які зазнаў пашкоджанняў. Дом належыць жанчыне 1956 года нараджэння. У доме пашкоджаны франтон, у лазні столь і сцены. Прычына ўзгарання ўсталёўваецца спецыялістамі.