Нагадаем, што 6 снежня на трасе каля Бабінічаў быў збіты малады хлопец. Як распавялі нам жыхары Бабінічаў, хлопцу было 15 гадоў. Ён прыехаў у Бабінічы на аўтобусе Орша-Якаўлевічы і выходзіў на прыпынку ЭПО. Менавіта тут размешчаны пешакодны пераход. які вяскоўцы ўжо празвалі "заговорённым" - на ім часта адбываюцца наезды на пешаходаў. Калі хлопец пераходзіў дарогу, на яго наехаў інкасатарскі аўтамабіль. Ад сутыкнення хлопец атрымаў траўмы, але выжыў. На сёняшні дзень хлопец шпіталізаваны.
Канешне, прычына частых аварыяў на гэтым пераходзе зусім не ў тым. што нехта "загаварыў" пешаходны пераход, а ў тым што гэты ўчастак дарогі не асвятляецца. Як распавялі мясцовыя жыхары, яны звярталіся ў выканкам з просьбай усталяваць на пешаходным пераходзе слупы асвятлення, але пакуль сітуацыя не змянілася.