Бартосік - унікальная з'ява ў беларускай культуры. Нарадзіўшыся ў Расіі, ён толькі ў школьным узросце з бацькамі пераехаў у Гомель, дзе ўпершыню пачуў беларускую мову. І, хаця, як перасяленец, быў вызвалены ад вувычэння ў школе мовы, захапіўся ёй і вывучыў самастойна. А з цягам часу цалкам перайшоў на беларускую ды пачаў на ёй пісаць.
Зміцер Бартосік больш вядомы як бард, прычым бард не надта тыповы для нашай культуры - яго песні, часцей, камічныя, гумарыстычныя. Такой жа, хутчэй гумарыстычнай, атрымалася і першая яго кніга "Чорны пісталет", выдадзеная ў 2002 годзе. Зусім нядаўна Зміцер выпусціў новую кнігу "Быў у пана верабейка гаварушчы...", якая і будзе прэзентавана 21-га снежня на аграсядзібе Пуцяціна ў вёсцы Стаўры. Уваход бясплатны, запрашаюцца ўсе ахвотныя. Пачатак прэзентацыі а 17-30.
На відэа: песня "Гародня 1795"
На відэа: песня "Балада пра арганічныя ўгнаенні"