Найбольш гучнае затрыманне адбылося трасе М1 19-га снежня. Затрыманы 24-гадовы барысаўчанін патлумачыў супрацоўнікам міліцыі, што перавозіў наркотыкі для таго, каб зарабіць на святкаванне Новага года. Але яшчэ задоўга да Новага года хлопец патрапляў у поле зроку праваахоўнікаў падчас распрацоўкі сеткі гандляроў спайсам. Але, бачна, маладзён хацеў надта крута адзначыць святы і таму рашыўся на стварэнне сваёй гандлёвай сеткі наркотыкаў. Ён сабраў свае грошы, пазычыў каля 3.000 даляраў у знаёмых, дамовіўся з пастаўшчыком наркотыкаў з Масквы і на сабраныя сродкі набыў 940 грамаў гашыша.
Але ў Аршанскім раёне наркабізнэсмэна з Барысаўскага раёна чакалі землякі: супрацоўнікі Барысаўскага РАУС, УУС Мінскага аблвыканкама і, на выпадак супраціву, байцы СОБРа. Уся закупленая партыя наркотыка была выяўлена ў багажніку аўтамабіля, якім кіраваў барысаўчанін.
Другі выпадак затрымання адбыўся 23-га снежня ў Асінторфе. Жыхар Оршы на сваім лецішчы ў гэтай вёсцы высушыў і захоўваў 172 грамы марыхуаны.