00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-5

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Чаму ударыўся рэактар?

03.01.2017 09:37

3477 праглядаў, 18 каментароў

Вядзецца раследванне абставінаў, пры якіх корпус рэактара для Астравецкай атамнай электрастанцыі ўдарыўся аб апору на станцыі Слаўнае

Нагадаем, што напрыканцы года праз Оршу па чыгунцы праязжаў корпус рэактара для Беларускай АЭС. Першы раз рэактар прайшоў праз наш горад без праблемаў у канцы 2015-га года, але на самой АЭС яго ўпусцілі і таму вырашылі замяніць. Другі раз рэактар праследваў праз саму Оршу без праблемаў, але на станцыі Слаўнае ў Талачынскім раёне ён ударыўся аб апору кантактнай сеткі. На дадзены момант ва ўсіх, хто меў дачыненне да транспартыроўкі стратэгічнага аб'екта, бяруцца тлумачэнні. Як жа так адбылося і чаму першы раз звышгабарытны груз прайшоў без перашкодаў?

Транспартыроўка такога звышгабарытнага аб'екта праводзіцца пры пэўных мерах перасцярогі. Напрыклад, перад рэактарам ехаў груз, зроблены з дроту, які імітаваў аб'ём галоўнага груза. Уздоўж пуцей прыбіраліся нават некаторыя семафоры, якія маглі патэнцыйна хоць неяк закрануць звышгабарыт.

Як паведамілі нам сведкі здарэння, пры транспарціроўцы другога рэактара меры перасцярогі былі не настолькі строгія. У прыватнасці, драцяны імітатар рэактара, які ехаў перад самім корпусам, быў няслаба памяты і не ў поўнай меры імітаваў памеры груза. Першы раз груз правозіўся па галоўнай лініі рэек і амаль не зварочваў. На гэты раз, на станцыі Слаўнае, састаў перавялі з галоўнага пуці, дзе ён і ўдарыўся аб апору. Сведкі гавораць, што ўдар атрымаўся моцны, але ці можа пасля ўдара гэты корпус выкарыстоўвацца, павінна ацаніць асобная камісія.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чаму ударыўся рэактар?

Вядзецца раследванне абставінаў, пры якіх корпус рэактара для Астравецкай атамнай электрастанцыі ўдарыўся аб апору на станцыі Слаўнае

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение