18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Падзеі 2016-га года. Студзень

03.01.2017 17:27

2946 праглядаў, 0 каментароў

Узгадаем падзеі мінулага года. Студзень

Першы месяц года адзначыўся чарговым супрацьстаяннем прадпрымальнікаў-рыначнікаў і ўладаў. Аршанскія ІП некалькі разоў выходзілі да выканкаму, але іх патрабаванні выніку не прынеслі. Адна з сустрэчаў выканкамаўцаў з ІП скончылася тым, што чыноўнікі параілі ім ісці працаваць у калгасы, праўда, потым адмаўлялі гэты факт.

У гэтым жа месяцы прагучаў прысуд жанчыне, якую прызналі вінаватай у аварыі, у якую патрапіў картэж прэзідэнта які ехаў з Александрыі. Следства скончылася даволі хутка - крыху больш за паўгады, а прысуд быў - 5 год без накіравання ў калонію.

У грамадскім жыцці рэгіёна ў студзені адбыліся дзве значныя падзеі: як кажуць, добрая і кепская. Добрая навіна ў тым, што ўпершыню грамадская кампанія, распачатая на Аршаншчыне, патрапіла ў спіс намінантаў прэміі "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці". Гаворка ідзе пра кампанію, якую ў 2015 годзе распачала АМГА "Звяз" пад агульным слоганам "Мы аршанцы, мы беларусы". "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці" — самая прэстыжная прэмія краіны для грамадскіх арганізацый, і ўпершыню за ўвесь час яе існавання у спіс "чэмпіёнаў" патрапіў намінант з нашага рэгіёну.

І кепская навіна: 19-га студзеня памёр старшыня раённай структуры сацыял-дэмакратычнай партыі (грамада) Фёдар Муханаў. Муханаў пражываў у Бабінічах, займаўся фермерствам, будучы кандыдатам сельскагаспадарчых навук.

У хуткім часе мы апублікуем апытанне "Самая значная падзея года". Таму кожны дзень будзем ставіць артыкулы пра падзеі месяца. Прапануем вам у каментарах выказвацца, якая з "навінаў месяца" мае права патрапіць у спіс галоўных падзеяў года.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падзеі 2016-га года. Студзень

Узгадаем падзеі мінулага года. Студзень

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение