У нашым горадзе штогод праводзяцца розныя спаборніцтвы па аўтакросе. Не стане бедным на падобныя падзеі і 2014 год. Як заўсёды, аўтакрос адбудзецца на трасе "Куцеенка" ў мікрараёне.
Мацнейшыя пілоты Беларусі і Расеі сустрэнуцца на 1-м этапе Славянскага кубка. Турнір будзе прысвечаны 120-годдзю аўтаспорту і 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Пачатак рэгістрацыі 16 лютага а 8-й гадзіне. Уваход вольны.
Пераможцы ў сваіх класах аўтамабіляў атрымаюць па 500 даляраў, срэбраныя прызёры па 300, бронзавыя - па 150 (пры ўмове ўдзелу ў дывізіёне не менш чым 7 гоншчыкаў).