Абодва трупы былі знойдзены праз некаторы час пасля забойства. Так, у вёсцы вялікі Стары Шклоў суседняга раёна забойства адбылося яшчэ вечарам 23-га снежня а 22-00. Пасля супольнага распіцця алкаголю, неаднаразова судзімы мужчына збіў да смерці сваю сужыцельку. А цела яе знайшлі ва ўласным доме (дзе і адбылося забойства) толькі праз тыдзень 31-га снежня а 15-40. І ахвяры, і забойцу было па 50 год, мужчына затрыманы.
Другое забойства адбылося не ў суседнім раёне, а ў суседнім горадзе. У Барані раніцай а 6-55 на вуліцы быў знойдзены труп непрацуючага 39-гадовага мужчыны. Папярэдняе следства высветліла, што ў ноч з 1-га на 2-е студзеня колата-рэзаную траўму жывата яму нанёс пенсіянер у сваёй кватэры. А ўжо пасля ранення мужчына апынуўся на вуліцы. Забойца затрыманы.
Паводле зводкі МУС