Інфармацыйнае агенцтва "Прайм-Крайм" выкінула ў інтэрнэт аператыўную здымку пахавання злодзея ў законе Навума ў горадзе Віцебск. Магіла Пятра Навуменкі, які быў каранаваны ў 1993 годзе, у 1994 быў затрыманы за вымагальніцтва, а ў 1995 памёр у СІЗА, знаходзіцца на Стараабрадчых могілках Віцебска. Афіцыйная версія смерці вядомага крымінальнага аўтарытэта — сардэчны недахоп, аднак у Віцебску многія былі ўпэўненыя, што Навуму "дапамаглі" памерці. Лёс злодзея, які паспеў адседзець у сумнавядомым расстрэлам рабочых Навачаркасску, а таксама ў Гародні і Оршы, ахутаны таямніцай, многія звесткі з яго біяграфіі невядомыя людзям і абраслі легендамі, як гэта часта адбываецца з прадстаўнікамі крымінальнага свету.
У пахаванні Навума бралі ўдзел і жыхары Оршы, якіх міліцыя лічыла крымінальнымі аўтарытэтамі — грамадзяне Башкураў Алег Уладзіміравіч, Кароткі Юрый Аркадзевіч і Дук Сяргей Канстанцінавіч. Іх імёны называюцца дыктарам на відэазапісу, а таксама гаворыцца, што адзін з аршанцаў прыязджаў на іншамарцы ў Віцебск дамаўляцца пра памінкі, за якія рэстарацыі было заплочана каля 5 тысяч даляраў.
На фота: магіла вядомага беларускага крымінальнага аўтарытэта Пятра Навуменкі "Навума", які быў пахаваны на Стараабрадчых могілках Віцебска, а калона хаўтурнай працэсіі склала звыш 150 чалавек. Фота сайту news.vitebsk.cc.