У вёсцы Вялікія Аўчыненкі суседняга раёна пажар, пра які ідзе гаворка, адбыўся яшчэ ў лютым 2015-га года. Тады на пажары згарэў гаспадар дома 1949-га года нараджэння. У такіх выпадках следчы камітэт павінен праводзіць праверку. Калі эксперты абследвалі моцна абгарэлае цела мужчыны, то акрамя апёкаў было выяўлена, што ў загінуўшага зламаная пад'язычная костка, што з'яўляецца характэрным пры ўдушэнні. Гаворка пайшла не пра просты пажар, а пра забойства. У далейшым на целе ахвяры былі выяўлены і іншыя сляды гвалту. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.
Як высветлілася ў далейшым, гэта сапраўды забойства. Былі затрыманыя двое падазраваных - раней судзімыя мужчыны 1989 і 1990 гадоў нараджэння. Выпіўшы, яны вырашылі абрабаваць пажылога мужчыну, ўварваліся ў яго дом і сталі збіваць, патрабуючы грошы. Пабояў мужчына не вытрымаў і аддаў ім 6 мільёнаў рублёў старымі грашыма. Але і пасля гэтага садысты не супакоіліся: задушылі сваю ахвяру. а дом падпалілі, каб схаваць сляды злачныства. У гэтым усім падазраваныя прызналіся самі. Але і на гэтым справа не скончылася. Высветлілася датычнасць гэтых жа людзей да іншага забойства. Міліцыя безпаспяхова шукала зніклую мясцовую жыхарку 1986 года нараджэння. Адзін з забойцаў прызнаўся, што і да смерці гэтай жанчыны ён мае дачыненне. Больш за тое, паказаў, дзе схаваў цела памерлай - яно было знойдзена закапаным у склепе іншага папялішча. А дапамагаў закопваць цела забітай трэці ўдзельнік справы - віна якога ў тым, што ён і дапамог пазбавіцца цела, і не данёс пра забойства.
Па сканчэнні следства, усе трое прадсталі перад Магілёўскім судом. Прысуд ім траім: 25 год, 20 год і 1 год 6 месяцаў.
Фота і інфармацыя паводле сайту Следчага камітэту.