Па Віцебскай вобласці стала вельмі шмат пажараў. Большая іх колькасць адбываецца ў прыватным сектары - не дзіва, людзі ўзмоцнена топяць печы. За апошнія два дні два пажары ў суседніх раёнах прывялі да трагедыяў. Так, у ноч з 6-га на 7-е студзеня а 1-25 пажар адбыўся ў вёсцы Хоцемля Лёзненскага раёна. Загарэўся прыватны дом. Пад рухнуўшым дахам пажарныя знайшлі адразу тры трупа. Адзін з іх быў індэнтыфікваны - гэта гаспадара дома, каму належаць два другіх целы не вядома. У гэты ж дзень вечарам у Лёзненскім раёне ў вёсцы Ямельянавічы загарэўся стог сена, які належыў мясцовай жыхарцы. Пажарам знішчана 7 тон сена.
У ноч з 7-га на 8-е студзеня, прыблізна а 2 гадзіне пажар адбыўся ў вёсцы Аленовічы Талачынскага раёна. Пажар быў патушаны амаль праз дзве гадзіны пасля званка ў пажарную частку. На месцы пажару быў знойдзены труп гаспадара хаты.
У Аршанскім раёне пажар адбыўся ў вёсцы Барсукі 7-га чысла а 15-20. Згарэў прыватны дом, але ў дадзеным выпадку ўсё абыйшлося без ахвяраў.
Паводле інфармацыі МНС