12:00

+3

3 м/с

989 гПа

15:00

+4

3 м/с

989 гПа

18:00

+3

3 м/с

990 гПа

21:00

+3

3 м/с

991 гПа

00:00

+3

3 м/с

992 гПа

Рэгіён, Культура

Майстар-клас ад расейскіх музыкаў

11.02.2014 14:15

2361 прагляд, 0 каментароў

Вучылі і 10-гадовага хлопчыка з Барані.

У Віцебскай абласной філармоніі прыдумалі зладзіць "Калядную музычную акадэмію". Яна дзейнічае ўжо чацвёрты год. На некалькі дзён у Віцебск прыязджаюць вядомыя музыкі з Менску, Санкт-Пецярбурга, Масквы і даюць урокі, майстар-класы юным музыкам.

Сёлета самых малодшым слухачом стаўся 10-гадовы Кірыла Атрошчанка з Барані. У Дзіцячай школе мастацтваў ён ужо 4 гады займаецца на фартэп'яна. Кірыла - ўладальнік прэміі Віцебскага аблвыканкама па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама дыпламант міжнародных музычных конкурсаў у Кіеве і Магнітагорску. У гарадах Ялта і Барлета 10-гадовы хлопец выйграваў конкурсы піяністаў.

Маці юнага таленту Галіна Высоцкая ў мэтах далейшага развіцця свайго сына прывезла яго ў Віцебск на майстар-клас Яўгена Старадубцава - выкладчыка кафедры спецыяльнага фартэп'яна Маскоўскай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага. Падчас майстар-класу Кірыла Атрошчанка граў улюбёныя творы Баха, Бетховена, Грыга, Шапэна і Чайкоўскага. Сам арганізатар майстар-класу Яўген Старадубцаў назваў падрыхтоўку ўсіх удзельнікаў сустрэчы добрай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Майстар-клас ад расейскіх музыкаў

Вучылі і 10-гадовага хлопчыка з Барані.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение