15:00

+4

2 м/с

1009 гПа

18:00

+3

2 м/с

1008 гПа

21:00

+1

2 м/с

1007 гПа

00:00

+0

3 м/с

1007 гПа

03:00

-0

2 м/с

1006 гПа

Беларусь, Спорт

Слава заслужыў!

21.01.2017 10:19

3276 праглядаў, 0 каментароў

Зборная Беларусі па гандболе выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету пры бліскучай гульні аршанца Вячаслава Салдаценкі.

Зборная Беларусі прабілася ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па гандболе. Аршанец Вячаслаў Салдаценка, як і чакалася, асноўны брамнік каманды на мундыялі. Але пачынаўся групавы этап для аршанца не найлепшым чынам. У першай сустрэчы, якую Беларусь прайграла камандзе Чылі 28:32, Салдаценка меў каэфіцэнт надзейнасці толькі 17%, таму трэнеры замянілі яго на другога брамніка Вячаслава Мацкевіча. У другой сустрэчы беларусы змагаліся з Савудаўскай Аравіяй і перамаглі 29:26. Тут Салдаценка згуляў амаль усю сустрэчу з высокім каэфіцэнтам надзейнасці ў 25% парыраваных кідкоў.

Наступная сустрэча з Харватыяй завяршылася паразай нашых землякоў 25:31. Тут Салдаценка правёў не самую ўдалую гульню, толькі 18% надзейнасці, 3 адбітых кідкі з 18. Яго калега Мацкевіч, які замяніў Вячаслава, для параўнання меў 35%. Прайграная гульня немцам з тымі ж лічбамі, што і харватам 25:31, паставіла нашу каманду на мяжу растання з турнірам. І тут Вячаслаў Салдаценка не здолеў адбіць ніводнага з трох 7-метровых, а яго паказчык склаў толькі 14% ліквідаваных пагроз, у Мацкевіча ж было 30%.

У цэлым гульня не была ідэальнай, аднак на старце матчу з Венгрыяй галоўны трэнер беларусаў Юрый Шаўцоў зноў зрабіў стаўку на Вячаслава Салдаценку. Аршанец згуляў так, што ў трэнерскага штабу не было і думкі замяніць яго, у выніку ўсе 60 хвілін сустрэчы Салдаценка быў на пляцоўцы. Перамога альбо нічыя з венграмі выводзіла беларусаў у плэй-оф, параза выбівала нашу каманду з турніру. Гульня Салдаценкі на браме стала адной з асноўных прычынаў перамогі беларусаў 27:25. Венгры 42 разы пагражалі браме, аднак Салдаценка ўзяў 17 іх кідкоў! Акрамя таго, яму ўдалося парыраваць два 7-метровыя з пяці. Найвышэйшы за турнір паказчык у 40% надзейнасці, Беларусь перамагае ўва многім дзякуючы гульні аршанскага галкіпера!

Цяпер у 1/8 фіналу зборная Беларусі згуляе з камандай Швецыі. Сустрэча адбудзецца ў горадзе Ліль на арэне "П'ер Маруа" 22-га студзеня. Пачатак а 18:00 па беларускім часе, матч будзе транслявацца тэлеканалам "Беларусь 5".

Іншыя пары 1/8 фіналу: Нарвегія - Македонія, Францыя - Ісландыя, Расея - Славенія, Бразілія - Іспанія, Венгрыя - Данія, Нямеччына - Катар, Харватыя - Егіпет.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Слава заслужыў!

Зборная Беларусі па гандболе выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету пры бліскучай гульні аршанца Вячаслава Салдаценкі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение