Відэа размешчана на старонцы арганізацыі ў сацыяльнай сетцы "periscope" і падпісана "Заседаніе пленума". Паводле слоўнікаў, пленум - гэта самая вялікая форма паседжанняў. БРСМ заўсёды пазіцыянуе сябе як самая масавая моладзевая арганізацыя краіны. На пленуме, які засняты на відэа ў вялікай залі сядзіць 11 чалавек (яшчэ некалькі ў прэзідыюме), якім па выглядзе яўна больш за 30 гадоў. Вядучая зачытвае з кафедры назвы намінацыяў і абвяшчае пераможцаў у гэтых намінацыях, на стале ляжаць пісьмовыя падзякі і, відавочна, у якасці прызоў... магніцікі. Гэты дэсананс паміж тым як спрабуе сябе пазіцыянаваць арганізацыі і тым, што рэальна бачыць глядач і выклікала даволі вясёлую рэакцыю карыстальнікаў інтэрнэту.
Раней аршанскае БРСМ ужо запускала відэа, якое выклікала смех у гледачоў. Перад выбарамі 2010 года арганізацыя выпусціла ў сеціва ролік дзе тры маладых чалавека, кепска завучыўшы тэкст, распавядалі чаму яны ідуць на выбары. Пры гэтым маладзёны выкарыстоўвалі фразы "трель жаворонка, шум ржі" і г.д. Тады ролік выклікаў вялікую хвалю смеху і дадатковых жартаў у інтэрнэце, а названая фраза стала хэш-тэгам #трельжаворонкашумржи пад якім сталі публікавацца розныя прыколы пра беларускія выбары. Пры гэтым, кіраўніцтва самой арганізацыі, бачна, не зразумела ўсёй камічнасці сітуацыі, спрабуючы апраўдвацца ў каментарах. Тым не меньш, відэа з канала БРСМ было хутка прыбранае.
Відэа "Трель жаворонка" можна паглядзець тут.