Уладзіслаў Знак летась забіў 9 галоў за "Оршу". Унёсак атакуючага паўабаронцы ў выніковае 6-е месца ў 2-й лізе (вялікі поспех у параўнанні з шэрагам мінулых сезонаў) неацэнны.
Але гулец належыў чэмпіёну краіны — барысаўскаму БАТЭ. На жаль, замацавацца ў складзе лепшага беларускага клуба Знаку не ўдалося. Аднак цяпер з'явіўся варыянт з клубам. Уладзіслаў можа пакінуць "Оршу" і далучыцца да пінскай "Хвалі". Гэты клуб гуляе ў 1-й лізе. На дадзены момант Уладзіслаў знаходзіцца ў Пінску на праглядзе.