18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Беларусь, Грамадства

Піўзавод прададуць на аукцыёне

26.01.2017 11:07

3973 прагляду, 9 каментароў

Размова не пра аршанскі, а пра гарадзенскі піўзавод. Але там ёсць след з Оршы.

Зусім нядаўна наш сайт апублікаваў шырокую фотагалерэю "Аршанскі піўзавод знутры", дзе прадстаўлены кабінеты, лабараторыі і іншыя месцы нашага піўзавода, які не працуе з 2006 года. Піўзавод на іншым канцы Беларусі - ў Гародні таксама зачыніўся ў тыя часы. Калі Аршанскі піўзавод адкрыўся ў 1883 годзе, дык Гарадзенскі адзін з нешматлікіх бровараў, які быў старэйшы за аршанскі - ён існаваў з 1877 года. Аднак у 2007 яму прыйшоў канец.

У кастрычніку 2009 года будынак па заніжаным кошце выкупіла кампанія "Экопроминвест", якая была абавязаная аднавіць яго за тры гады. Аднак гэтага зроблена не было. Гэтая барысаўская фірма займалася оптавым гандлем чыгуном ды сталлю, а ў 2014 годзе нечакана перапрадала гісторыка-культурную каштоўнасць Гародні фірме "ЖаВаС-Інвест", прычым без умоваў па тэрмінах рэканструкцыі. Фірма "ЖаВаС-Інвест" была зарэгістравана ў Оршы. Затым пракуратура высветліла, што ўладальнікі дзьвюх фірмаў, якія заключылі здзелку - сваякі. На дадзены момант і барысаўская, і аршанская фірмы знаходзяцца ў стадыі банкруцтва.

А ўлады тым часам праз рашэнне суда адабралі будынак за невыкананне абавязкаў па рэканструкцыі, піша "Вечерний Гродно". Адзначаецца, што будынак развальваецца, непадалёк, а можа нават і ў ім жывуць бамжы, ніхто колішні Гарадзенскі піўзавод не ахоўвае. Пры тым, што "Экопроминвест", калі выкупляў будынак, збіраўся адчыніць тут гатэль, міні-бровар і музей піва, а на ўзбярэжжы Нёмана паставіць пракат лодак. Нічога з таго зроблена не было, да таго ж фірма нават не закансервавала будынак. За апошнія гады гаспадары заплацілі больш за 2,5 тысячы даляраў штрафаў за невыкананне кансервацыі і аховы, але ўсё адно не прыступілі да працы.

Эканамічны суд Гарадзенскага раёна больш за год разглядаў усе падрабязнасці справы і ўрэшце выдаў пастанову аб пазбаўленні "Экопроминвеста" будынка. Пры гэтым, пакуль што Гарадзенскі выканкам не ведае, што рабіць з будынкам і ці вінен ён вяртаць нейкую суму былому ўладальніку. Сам жа колішні піўзавод, хутчэй за ўсё, будзе прададзены на аукцыёне.

Вакол колішняга Гарадзенскага бровара існуе некалькі ідэяў, якія маглі б спатрэбіцца і для Оршы, для нашага піўзавода. Прапаноўваюцца розныя варыянты - зрабіць канцэртную пляцоўку, міні-бровар, музей піва і гісторыі завода.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Піўзавод прададуць на аукцыёне

Размова не пра аршанскі, а пра гарадзенскі піўзавод. Але там ёсць след з Оршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение