18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Орша, Эканоміка

Дзе даражэй, у Оршы ці ў Смаленску?

02.02.2017 20:31

5669 праглядаў, 9 каментароў

Якія прадукты каштуюць даражэй у Оршы, а якія ў Смаленску.

Орша і Смаленск знаходзяцца ўсяго ў 120 кіламетрах адзін ад аднаго, доўга жылі ў адной дзяржаве, у Вялікім княстве Літоўскім, але цяпер знаходзяцца ў розных, Орша ў Беларусі, а Смаленск даўно належыць Расеі. Жыхары абодвух гарадоў часам "наведваюцца" ў госці з візітам на закупы. Не заўсёды такія візіты падабаюцца мясцовым жыхарам, аршанцаў у свой час смаляне вінавацілі ў праблемах з прадуктамі ў Смаленску. Аршанцы ўзгадваюць яшчэ савецкія часы, калі з БССР і Оршы ў прыватнасці прадукты вывозіліся ў Ленінград і Маскву. Пры гэтым жыхары блізкага да беларусаў горада РСФСР Смаленску заставаліся таксама ў дэфіцыце. Нярэдка жыхары Смаленска накіроўваліся ў Оршу, каб набываць тут прадукты, скуплялі масла, малако, мяса. Гэта не падабалася ўжо аршанцам. Цяпер масавага "паломніцтва" адзін да аднаго не назіраецца, але і не сказаць, што паездак зусім няма.

Журналісты "МК - Смоленск" параўналі кошты ў супермаркетах адной і той жа гандлёвай сеткі, якая прадстаўлена як у Смаленску, так і ў Оршы. На момант публікацыі матэрыялу 1 беларускі рубель каштаваў 31,09 расейскага, для зручнасці журналісты акруглілі суадносіны да фармату "1 да 31". Кошты ў Оршы падпісалі чорным колерам, смаленскія кошты пазначылі жоўтым. Атрымалася, што мука, цукар, грэчневая крупа, цвёрды сыр каштуюць у Оршы даражэй, але большасць іншых прадуктаў у нашым горадзе больш танная ў параўнанні са Смаленскам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзе даражэй, у Оршы ці ў Смаленску?

Якія прадукты каштуюць даражэй у Оршы, а якія ў Смаленску.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение