На гэты раз гаворка ідзе пра Аляксея Талая, знакамітага бізнэсоўца і вядучага матывацыйных семінараў, які не мае рук і ног. Нагадем, што ў юнацтве Аляксей, падарваўшыся, на боепрыпасе часоў Другой Сусветнай вайны страціў рукі і ногі, перажыў вельмі шмат аперацыяў, але змог вярнуцца да паўнавартаснага жыцця: жаніцца, завесці дзяцей, распачаць бізнэс і стаць медыйнай персонай.
Цяпер 34-гадовы Аляксей паставіў сабе новую мэту: паўдзельнічаць у параалімпіядзе. Для гэтага Талай пераехаў разам з сям'ёй у Мінск дзе займаецца ў трэнера па плаванні Генадзя Вішнякова. На дадзены момант супрацоўніцтва ўсіх задавальняе. Шансы на патрапленне ў зборную - па тых выніках, якія Аляксей дае на трэніроўках - ёсць. Але наперадзе першы рэспубліканскі чэмпіянат, які стане першым іспытам для спартсмэна-пачаткоўца.
Спаборніцтвы пройдуць 9-11 сакавіка ў Мінску, а Паралімпіяда, на ўдзел у якой разлічвае Аляксей, пройдзе ў 2020 годзе ў Японіі.
Разгорнуты артыкул пра Аляксея як пра спартсмэна можна прачытаць на партале tut.by.