Гаворка ідзе пра аварыю, якая адбылася ноччу 12 лютага на дарозе ад трасы М8 (Гомель-Віцебск) да вёскі Якаўлевічы. Нагадаем, што каля 2-30 ночы тут машына Рэно вылецела з дарогі і ўрэзалася ў дрэва. У выніку аварыі, 22-гадовы пасажыр загінуў, як паведамляюць адмысловыя службы ад страты крыві, а 19-ці гадовы пасажыр і 17-ці гадовы кіроўца дастаўлены ў рэанімацыю бальніцы Сямашка.
Як паведамляе сайт МУС, кіроўца быў не толькі без правоў (у 17ці гадовым узросце правы ён атрымаць і не мог), але яшчэ і ў стане алкагольнага ап'янення. Па факту аварыі заведзена крымінальная справа, якая цяпер будзе перакваліфікавана ў сувязі з ап'яненнем кіроўцы. Яшчэ ў рэанімацыі кіроўца стане падазраваным.