Стала вядома, у якіх месцах Оршы будзе рабіцца фотафіксацыя парушэнняў хуткаснага рэжыму. Фотафіксацыя будзе на вуліцах Леніна, Дубровенскай, Магілёўскай, Пагранічнай. Напрыклад, 13-га лютага фотафіксацыя будзе на Леніна, 236. З поўным спісам, які з'явіўся нядаўна ў інтэрнэце, можна азнаёміцца на здымку. Фотафіксацыя перавышэння хуткаснага рэжыму заўсёды застаецца актуальнай - хапае нават дасведчаных кіроўцаў, ужо не згадваючы "бяспраўнікаў", якія часта перавышаюць хуткасць.
Абмежаванне хуткасці па гораду стаіць на 50 кіламетрах/гадзіну. Нярэдкія выпадкі, калі па горадзе едуць і з хуткасцю 80 км/г і болей, за гэта кіроўцы атрымліваюць спагнанні, пазбаўляюцца правоў, аднак усё адно перавышэнні маюць месца.