Гурт "Лепшы квас", вакаліст якога Уладзіслаў Лепяшынскі паходзіць з Барані, адмыслова на Дзень Святога Валянціна прэзентаваў кліп на новую песню "Грай ува мне". Кліп складаецца з фотаздымкаў закаханых пар. Песня напісаная на верш Алеся Сьнега. Музыкі гурта і аўтар тэксту спадзяюцца, што кожны чалавек зможа знайсці ў гэтай песні сябе.
Акрамя таго, гурт заявіў пра запуск праекта "#bitkom", у яго межах музыкі плануюць сабраць на свой электрычны канцэрт, які адбудзецца 14 красавіка ў клубе "ІЛІ", поўную залю — 200 чалавек. Цягам двух месяцаў хлопцы будуць весці відэа-дзённік, у якім збіраюцца паказаць сябе і сваё жыццё з усіх бакоў. У кожнага будзе магчымасць сачыць за жыццём гурта ў рэжыме анлайн.
Хлопцы плануюць сустракацца з вядомымі беларускімі музыкамі, праводзіць конкурсы, розыгрышы, усё гэта будзе здымацца на камеру.