03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

15:00

+0

7 м/с

1004 гПа

Орша, Грамадства

У каго падпісацца ў Оршы?

18.02.2017 13:24

3655 праглядаў, 13 каментароў

Нягледзячы на запалохванні, аршанцы працягваюць падпісвацца супраць Дэкрэта № 3.

У Менску 17-га лютага адбыўся Марш недармаедаў, многія людзі каля Міністэрства па падатках і зборах дэманстратыўна спалілі свае "лісты шчасця", адмовіўшыся плаціць падатак, які вялікая колькасць людзей лічыць незаконным. Па ўсёй краіне сабраныя дзясяткі тысячаў подпісаў, пры гэтым некалькі чалавек у Оршы на ўмовах ананімнасці прызналіся, што на сваёй працы зазналі ціску за свае спробы паставіць подпіс. Напрыклад, вуснае патрабаванне не ставіць подпіс атрымалі многія работнікі адукацыі і медыцыны, а сярод некаторых работнікаў чыгункі, паводле нашай інфармацыі, распаўсюджваўся спіс, на якім ставіліся подпісы з абяцаннем не падпісвацца супраць Дэкрэту.

Кіраўніцтва гэтых сфераў адмаўляе існаванне падобных дырэктываў альбо ніяк не каментуе сітуацыю. А шэраг людзей, нягледзячы на пагрозы, усё адно паставілі подпісы. Збор подпісаў супраць Дэкрэта № 3 не скончаны. Напрыклад, жыхарка вёскі Бабінічы Алена Ягорава, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, сабрала 45 подпісаў у жыхароў сваёй вёскі і адаслала ў Гародню грамадскаму актывісту Сяргею Верамеенку, каб той у сваю чаргу адправіў подпісы ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі. Алена Ягорава сказала ў інтэрв'ю "Радыё Свабода":

Павінна сказаць, што ў маіх вяскоўцаў такая пазіцыя адносна гэтага дэкрэта: мы лічым, што "дармаеды" у нашым грамадстве ёсць - тыя, хто цэлымі днямі не прасыхае ад гарэлкі, хто не плаціць аліменты. І да іх варта ўжываць нейкія меры. Але як у "дармаеды" запісваюць чалавека, які едзе працаваць у Расею, бо ў нас працы няма? Як запісваюць у "дармаеды", калі чалавека скарацілі на працы і 182 дні ён не мог знайсці новай? А як яшчэ жыць на 200 рублёў, якія нам плацяць? Вось таму мае аднавяскоўцы і падпісваліся супраць такога дэкрэта, бо ён закрануў практычна кожную сям'ю ў нашай наваколлі.

Таксама актывістка з Бабінічаў адзначыла, што не знайшла ў Оршы нікога, хто б збіраў подпісы супраць Дэкрэта № 3. Аднак гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. У Оршы зборам подпісаў займаюцца, напрыклад, сябры партыі АГП, якія плануюць рабіць гэта да 2 красавіка. Сябры незалежнага прафсаюзу РЭП таксама збіраюць подпісы за скасаванне Дэкрэту і кансультуюць людзей, што неабходна рабіць, калі вам таксама прыйшоў "ліст шчасця".

Вось нумары прадстаўнікоў прафсаюза РЭП, якія займаюцца зборам подпісаў альбо могуць пракансультаваць грамадзянаў па пытаннях, звязаных з гэтым:

Булаўка Аляксандр Мацвеевіч 614 05 16; 8(016) 51-18-91;

Бераснеў Васіль Ціханавіч 712 57 55;

Масалкоў Аляксандр Анатольевіч (юрыст) 711 51 17.

Нумары зборшчыкаў ад АГП, у каго можна падпісацца за адмену Дэкрэта № 3:

Ігнаценка Валянціна Мікалаеўна +375 29 210 56 78; +375 29 229 30 02;

Пракапчук Сяргей Іванавіч +375 33 645 58 08;

Кучынская Алена Генадзеўна 712 29 30.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У каго падпісацца ў Оршы?

Нягледзячы на запалохванні, аршанцы працягваюць падпісвацца супраць Дэкрэта № 3.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение