Ртуць - страшна небяспечны метал (хаця ён і вадкі, але лічыцца металам) як увогуле для прыроды, так і для людзей у прыватнасці. Таму тыя прылады якія ўтрымліваюць чырвоную атруту нельга выкідаць у сметніцы агульнага карыстання, а варта здаваць у адмысловыя пункты збору, якія створаны "Белвторметом", Міністэрствам надзвычайных сітуацый ды інш. Дзе ж у Аршанскім і суседніх раёнах можна здаць градуснікі, ртутныя лямпы ды інш?
На ўвесь Дубровенскі раён такі пункт прыёма ёсць толькі адзін пры мясцовым ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік" па адрасе г. Дуброўна, вул. Вакзальная, д. 59. Час працы з панядзелка па пятніцу з 8-00 да 17-00. Тут прымаюць і градуснікі і лямпы.
У Лёзненскім раёне сітуацыя такая ж - збіраюць небсяпечныя ртутныя прылады (і градуснкі і лмпя) мясцовыя камунальнікі па адрасе вул. садовая, 9а. Графік работы такі ж самы як і ў Дуброўна, тэл. 5-04-89.
У Аршанскім раёне месцаў збору больш, але ўсе яны знаходзяцца толькі ў раённым цэнтры. І градуснікі і лямпы збірае Спеаўтабаза па адрасе вул. 2-ая Шклоўская, д.1, тэл: 54-14-16, з панядзелка па пятніцу з 8-00 па 17-00. У Аршанскім доме гандлю (Цэнтральная плошча, д.2) можна здаць лямпы у буднія дні з 9-00 да 19-00, у суботу з 9-00 да 18-00, а ў нядзелю з 10-00 да 18-00. Тэлефон для даведак 21-13-38.
Таксама лямпы збірае шэраг крамаў: крама РайПО па адрасе Леніна, д. 67. Філіял ТАА "ОМА" на завулку 2-ім Усходні, д.19, крама "Электрасіла" па адрасе Міра, д. 4 (Цэнтрум), Крама "Віцязь" па Савецкай, д. 13, Мегаполіс па вул. Міра, д. 68 і Гандлёвы дом "Белфлагман" па адрасе вул. Молакава, 17.
У Сянно і лямпы і градуснікі прымаюць камунальшчыкі па адрасе вул. Кастрычніцкая, 144 з 9-00 да 15-00 штодзённа.
У Талачынскім раёне існуе дзве кропкі па зборы ртуці: ў Талачыне на Леніна, д. 99-а і ў Коханава па адрасе Мікрараён, д. 17.
Па інфармацыі сайта таварыства "Зялёная сетка"