На гэты раз аршанец удзельнічаў у эстафеце 4х10 кіламетраў. Сяргей, як лідар зборнай Беларусі, выступаў на заключным этапе. Яму ўдалося крыху выправіць становішча каманды, аднак на папярэдніх этапах беларусы не здолелі забяспечыць годнага задзелу. У выніку зборная фінішавала на 14-м месцы сярод 15-ці каманд.
Пасля гонкі 40-гадовы ветэран лыжнага спорту паведаміў: другі этап эстафеты - вызначальны. Нам ён не ўдаецца. Мой час ужо сышоў, а чыйсьці яшчэ не прыйшоў. Будзем спадзявацца, калі-небудзь прыйдзе.