25 лютага на плошчы калегіума езуітаў адбудзецца масавае свята "Масленічныя забавы". У 11:00 гадзін пройдзе тэатралізаванае шэсце "Сонечны парад" ад вул.Леніна да плошчы калегіума езуітаў.
На плошчы калегіума вас чакае выступленне творчых калектываў, прэзентацыі беларускіх традыцыйных страў "Смачныя стравы масленічнага тыдня", будзе выстава сувеніраў, традыцыйных страў і святочны гандаль, а як жа абысціся без традыцыйнай забавы "Ледзяны слуп" (прыз - жывы певень)?!
Масленіца - гэта вясёлыя провады зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Галоўнымі атрыбутамі свята традыцыйна былі пудзіла Масленіцы, забавы, катанне на санях, гулянні і, вядома ж, бліны - круглыя, румяны, гарачыя, раней яны мелі рытуальнае значэнне, Паколькі ўвасаблялі сімвал сонца, якое ўсё ярчэй разгаралася, падаўжаючы дні.