19 лютага, пасля цяжкай хваробы,на 76-м гаду жыцця,пайшоў з жыцця грамадскі актывіст, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Анатоль Лабацэвіч. Анатоль Кірылавіч Лабацэвіч у 1990-я гады актыўна ўключыўся у грамадскую дзейнасць на Аршаншчыне. Удзельнічаў у працы БНФ "Адраджэнне".Дапамагаў ствараць на прадпрыемствах Оршы незалежны "Свабодны прафсаюз ". Быў актыўным удзельнікам многіх грамадскіх мерапрыемстваў і акцый,прынцыповым абаронцам дэмакратыі і незалежнасці Беларусі.
Выказваем глыбокія і шчырыя спачуванні блізкім і родным Анатоля Кірылавіча Лабацэвіча . Светлая яму памяць!
Аршанская раённы камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.