Падрабязныя вынікі "Славянскага Кубка-2014" па аўтакросе будуць апублікаваныя нашым сайтам пазней. Пакуль жа адзначым сярод выступоўцаў аршанца Сяргея Альхіменку. Наш гоншчык з кузавам пад №100 заняў два 2-х месцы і адно 3-е. Адно са сваіх 2-х месцаў Сяргей мог размяняць на "золата", аднак крыху саступіў суперніку.
Многія беларускія гоншчыкі прапускалі "Славянскі Кубак" для падрыхтоўкі да больш адказных спаборніцтваў і з-за негатовых машын.