Хуткасці LTE дасягнулі яшчэ 8 гарадоў Беларусі, у тым ліку МТС пашырыў пакрыццё 4G і ў Оршы. Да канца вясны жыхары Оршы могуць атрымаць ад МТС падарунак у 40 ГБ трафіку ў новай сетцы. Такім чынам, цяпер 4G ёсць у 25 раённых цэнтрах і ўсіх абласных гарадах Беларусі. Інтэрнэт-трафік тут тарыфікуецца так сама, як і ў папярэдніх "пакаленнях", 2G і 3G. Спраўдзіць, ці працуе тэлефон у рэжыме новай сеткі можна з дапамогай USSD-запыту *464#. Таксама ў наладах сувязі варта ўсталяваць рэжым LTE/3G/2G.
4G (ад англ. Fourth generation - чацвёртае пакаленне) - пакаленне мабільнай сувязі з падвышанымі патрабаваннямі. Да чацвёртага пакалення прынята адносіць перспектыўныя тэхналогіі, якія дазваляюць ажыццяўляць перадачу дадзеных са хуткасцю, якая перавышае 100 Мбіт/с - рухомым (з высокай мабільнасцю) і 1 Гбіт/с - стацыянарным абанентам (з нізкай мабільнасцю).
Тэхналогіі LTE Advanced (LTE-A) і WiMAX 2 (WMAN-Advanced, IEEE 802.16m) (СІМ-картка не патрабуецца) былі афіцыйна прызнаныя бесправаднымі стандартамі сувязі чацвёртага пакалення 4G (IMT-Advanced) Міжнародным саюзам электрасувязі на канферэнцыі ў Жэневе ў 2012 годзе.