На гэты раз "Экамол" адправіўся ў Менск на гульню з абсалютным аўтсайдэрам 1-й лігі. Мясцовы "Фрунзенец" за 10 папярэдніх гульняў толькі аднойчы перамог, а 9 сустрэч прайграў. На шчасце, не здарылася ягонай перамогі і на гэты раз. Нашыя землякі ўпэўнена разбілі супернікаў - 11:5. Пасля 11-ці тураў на рахунку "Экамола" 30 балаў. З 11 матчаў выйграна 10, толькі 1 прайграны. Наша каманда знаходзіцца на 1-м месцы.
Бліжэйшы матч клуб правядзе ў Оршы з віцебскім "Газавіком". Матч адбудзецца 23-га лютага а 15-й гадзіне.