12:00

+16

7 м/с

984 гПа

15:00

+17

7 м/с

983 гПа

18:00

+16

6 м/с

983 гПа

21:00

+14

7 м/с

983 гПа

00:00

+13

7 м/с

983 гПа

Орша, Эканоміка

Толькі адзін чалавек

19.03.2017 09:41

3937 праглядаў, 11 каментароў

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна паведаміла, што ў Оршы пытанне па Дэкрэту № 3 ёй задаў толькі адзін чалавек.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Дабрыніна распавяла, што ў Оршы на прыём да яе па пытаннях Дэкрэта № 3 прыйшоў толькі адзін чалавек. У парламенце Дабрыніна працуе старшынёй пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах. Усяго за час прыёму ў Оршы да Дабрынінай звярнулася 17 чалавек, і толькі адзін з іх задаў пытанне пра выкананне Дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Словы Дабрынінай наконт прыёму прыводзяць "Белновости":

У мужчыны ў войску служыць сын, які скончыў вучэльню, але не здолеў працаўладкавацца. Яго хвалявала, што ад маладога чалавека могуць запатрабаваць плаціць збор за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Я яму сказала, што перажываць з гэтай нагоды не варта.

У Оршы 12-га сакавіка адбылася адна з самых масавых і рэзанансных акцый ва ўсёй Беларусі, звыш 1 000 чалавек прыйшло на "Марш недармаедаў". Перад ім і пасля яго ўлады правялі шэраг вобшукаў і затрыманняў. У выніку шэраг людзей атрымаў содні зняволення, некалькі чалавек былі аштрафаваныя. Але аршанцаў гэта не спыніла, яны працягваюць выказваць сваю незадаволенасць цяжкім эканамічным становішчам роднай краіны. Тысячы жыхароў Аршаншчыны вымушаныя зарабляць на хлеб у суседняй Расеі, бо не маюць працы і стабільнага заробку на Радзіме.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Толькі адзін чалавек

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна паведаміла, што ў Оршы пытанне па Дэкрэту № 3 ёй задаў толькі адзін чалавек.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение