15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-2

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

5 м/с

1006 гПа

Орша, Эканоміка

Акцыя за бясплатны транспарт (+фота)

20.02.2014 12:17

3027 праглядаў, 3 каментара

У Оршы адбылася акцыя за бясплатны транспарт.

У Магілеве, Горадні і ў нашым горадзе прайшлі акцыі за бясплатны транспарт. Актывісты кампаніі CHAŬRUS 8.9 расклеілі на аршанскіх прыпынках улёткі. Тэкст адозвы такі:

За 2013 год кошт праезду ў грамадскім транспарце павялічыўся амаль у два разы,паводле пляну сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця РБ у 2014-м нас чакаюць новыя узвышэньні коштаў на праезд – 5000р у Менску, 4200р у вабласьцях,натуральна,значна падаражэе і чыгуначны транспарт.

Апраўдваючыся "недахопам фінансавых сродкаў" дзяржава імкнецца паступова зрабіць грамадскі транспарт “самаакупаным” перакладваючы выдаткі на яго утрыманьне на найбеднейшыя слаі грамадства,якім ён проста неабходны.Гэта пры тым,што ва ўсім сьвеце грамадскі транспарт атрымоўвае дзяржаўныя субсыдыі на утрыманьне.Калі мы плацім такія высокія падаткі і дзяржава ў нас “сацыяльна-арыентаваная” тады на што ідуць НАШЫЯ ГРОШЫ?

У шэрагу эўрапейскіх гарадоў грамадскі транспарт УЖО ЗАРАЗ ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА БЯСПЛАТНЫМ! Найбліжэйшы прыклад - сталіца Эстоніі Талін.Калі беларускія ўлады ня здольныя на гэта,то няхай,прынамсі,спыняць рост кошту паслугаў першае важнасьці,гэтак неабходных для насельніцтва!

ЯК НАМ РЭАГАВАЦЬ НА ГЭТУЮ ПРАБЛЕМУ НАЎПРОСТ ЗАРАЗ?

Праяўляйце салідарнасьць адзін да аднаго. Пры выхадзе з транспарту перадавайце выкарыставаныя квіткі тым людзям,якія ў транспарт заходзяць. Папулізуйце ідэю бясплатнага грамадскага транспарту сярод вашых знаёмых. Ня злуйцеся на безбілетнікаў, не давайце іх у крыўду, магчыма, у чалавека проста няма грошаў на квіток. Не вядзіцеся на “антызайцавую” прапаганду, на тое, нібы вы плаціце за бізбілетнікаў, лепей узгадайце пра растучыя як пасьля дажджу палацы чыноўнікаў, якія толькі разводзяць рукамі і скуголяць “няма грошаў”… Будзьма Беларусамі!Будзьма Салідарнымі!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Акцыя за бясплатны транспарт (+фота)

У Оршы адбылася акцыя за бясплатны транспарт.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение