21:00

+10

4 м/с

995 гПа

00:00

+10

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

Орша, Грамадства

Хрушы атрымалі штрафы

22.03.2017 15:07

6843 прагляду, 30 каментароў

У Аршанскім судзе адбылося пасяджэнне па актывістах "Хрушы супраць".

Суд Оршы і Аршанскага раёна вынес абвінаваўчы вырак актывістам грамадскай арганізацыі "Хрушы супраць". Ім інкрымінавалася "Незаконнае пранікненне на ахоўваемую тэрыторыю", пры тым, што 21-га сакавіка, калі актывістаў затрымалі ў прытулку для бадзяжных жывёлаў Спецаўтабазы, ім спакойна далі прайсці на тэрыторыю, яна нікім на ўваходзе не ахоўвалася, а брама была адчынена. Ужо ўнутры актывістаў сустрэў мужчына, які назваўся супрацоўнікам аховы Спецаўтабазы і праводзіў актывістаў да клетак з бадзяжнымі жывёламі. Правяраліся ўмовы ўтрымання бадзяжных жывёлаў у прытулку. Праз некаторы час да іх выйшаў іншы мужчына, які таксама назваўся начальнікам аховы і пачаліся "разборкі".

Пасля высвятлення дакумантаў, хто ж сапраўды адказны за прытулак, наколькі гэта закрытая тэрыторыя і г.д., была выклікана міліцыя. З сямі актывістаў "Хрушы супраць" 3 чалавекі былі адпушчаны: адзін непаўнагадовы хлопец і дзве жанчыны па прычыне таго, што дома засталіся малыя дзеці. Чатыры актывісты, сярод якіх адна дзяўчына, былі затрыманыя да суда.

А 22-га сакавіка адбыўся суд. Вядучая праекту Юлія Малышава прыйшла ў суд з двума сваімі няпоўнагадовымі дзецьмі. Суд прайшоў у духу ўсіх падобных працэсаў апошняга месяцу, у Оршы і не толькі судзяць грамадскіх, палітычных актывістаў, дзеячоў розных рухаў, якія займаюцца грамадска актыўнымі справамі, журналістаў. Далёк не ўсе гэтыя людзі прымаюць удзел у акцыях пратэсту супраць улады, якія разгарнуліся апошнім часам, таму падобныя суды яшчэ больш расцэньваюцца праваабаронцамі як спроба запалохаць грамадска актыўных людзей, у якой бы сферы яны сябе не праяўлялі.

Прысуд, як і амаль 100% падобных працэсаў, быў абвінаваўчым. Суд прысудзіў чатырох актывістаў "Хрушаў супраць" да штрафу ў 25 базавых велічыняў, яшчэ двое валанцёраў ініцыятывы атрымалі 20 базавых велічыняў адміністратыўнага спагнання.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хрушы атрымалі штрафы

У Аршанскім судзе адбылося пасяджэнне па актывістах "Хрушы супраць".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение