Прынамсі, траіх дэмакратычных актывістаў у суботу выклікаюць у следчы камітэт. Павесткі атрымалі сябра АГП Станіслаў Храпавіцкі, сябра Руху "За свабоду" Юрый Нагорны. Да Ігара Казмерчака таксама прыходзіў участковы міліцыянт, каб перадаць павестку, праўда, так і не перадаў. Усе актывісты выкліканыя ў Следчы камітэт 25-га сакавіка а 11-00.
Як стала вядома, ужо шмат дзён міліцыя таксама шукае актывіста з Барані Генадзя Шэпелева. Ён удзельнічаў у "Маршы не дармаедаў". Кожны дзень да яго дому прыходзяць супрацоўнікі міліцыі і запытваюць у родных дзе знаходзіцца Генадзь.
Каля дома Віталя Паўлава з раніцы знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі, якія назіраюць за домам.
Усё гэта, канешне, звязана з сёняшняй мінскай акцыяй "Дзень волі". Такім чынам тысячы міліцыянтаў па ўсёй краіне прадухіляюць паездкі дзесяткаў актывістаў з рэгіёнаў у сталіцу.