03:00

-3

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

5 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Палітыка

Лукашэнка прыехаў у Барань (фота)

17.04.2017 12:12

5157 праглядаў, 6 каментароў

Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Барань адсвяткаваць Вялікдзень.

16-га красавіка на хрысціянскае свята Вялікадня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па традыцыі адправіўся ў праваслаўны храм. Але гэта ён зрабіў не ў Менску, дзе жыве цяпер, а адправіўся ў Барань Аршанскага раёна. У горадзе мясцовыя ўлады падрыхтаваліся да візіту Лукашэнкі, адбыліся прыборкі вуліцаў, царквы. Лукашэнка разам са сваім сынам Мікалаем зайшлі ў царкву Прэабражэння Гасподняга, дзе запалілі свечкі ў гонар вялікага хрысціянскага свята. Пры гэтым на відэа, растыражаваным дзяржаўнымі тэлеканаламі, бачна, як глава дзяржавы пляскае святара па плячы, хаця так рабіць пры размове са служыцелем культа не прынята.

У сваёй прамове перад людзьмі Лукашэнка адзначыў прыгажосць Аршаншчыны і Барані ў прыватнасці, сказаў, што гэта ідэальныя месцы для жыцця. Сваёй віны ў апошніх падзеях ён не прызнаў, зваліўшы асноўную адказнасць на мясцовых чыноўнікаў, якія, паводле ягоных словаў, "вельмі павольна варушацца". А эканамічная дэградацыя Барані з 90-х гадоў і па сённяшні дзень была пракаментавана як "здарылася так, як здарылася". Тым не менш, усе праблемы Барані і Аршаншчыны Лукашэнка паабяцаў вырашыць.

Вы, напэўна, ведаеце, часам бачыце, што я, калі прыязджаю, абавязкова гляджу на гэтыя выдатныя месцы. Яны мне не чужыя. Я вельмі добра ведаю праблемы, якія ёсць тут — Балбасава, Барань, Орша — у гэтым рэгіёне. Гэта адзін з самых складаных рэгіёнаў у Беларусі па працаўладкаванні, занятасці насельніцтва. Так быць не павінна. І ў бліжэйшы час ва ўрадзе мы вельмі сур'ёзна разгледзім пытанні развіцця гэтага рэгіёну, асабліва гэтых населеных пунктаў.

Калісьці гэта быў адзін з развітых раёнаў. Тут базавалася савецкая авіяцыя стратэгічнага прызначэння. Але здарылася так, як здарылася. І з таго часу, не скажу, што мы тут ужо шмат зрабілі, але неяк стараліся людзей заняць.

Трэба прывыкаць да таго, што людзі павінны ісці за працай. Не праца да людзей, а так, як прынята ва ўсім свеце. І хачу вам публічна сказаць, што і начальнікі тут мясцовыя вельмі павольна варушацца. Пасяджэнне ўрада мы правядзем тут, на месцы. Але да гэтага часу вы (кіраўніцтва на месцах) паварушыцеся.

Гэта не справа, што самыя добрыя прыгожыя месцы, зручныя для жыцця людзей, мы не можам прывесці ў парадак. Не скажу, што яны не ў парадку, але яны павінны быць яшчэ лепш, і людзі павінны мець тут працу. Вось гэта галоўнае пытанне, якое мяне хвалюе. Справа не ў тым, што гэта мая радзіма. Мая радзіма сёння — уся Беларусь. Але гэта месца заслугоўвае свайго развіцця, бо інфраструктура тут адпаведная.

Паверце, мы ўмеем рабіць усё. Часам і людзі нашы не вельмі актыўныя, чакаюць чагосьці ад Госпада, але і ўлады не заўсёды варушацца так, як трэба. Я гэта прызнаю. Жывіце доўга, моцнага вам здароўя. Усе праблемы, паверце, мы вырашым.

У апошнія гады Лукашэнка рэгулярна наведвае праваслаўныя храмы на святы. Раней ён пазіцыянаваў сваю веру няўцямным словазлучэннем "праваслаўны атэіст".

Фота БелТА

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лукашэнка прыехаў у Барань (фота)

Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Барань адсвяткаваць Вялікдзень.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение