17 красавіка а 12-й гадзіне ў міліцыю звярнулася пенсіянерка 1956 года нараджэння і паведаміла аб крадзяжы. З двара яе дачнага дома невядомы здзейсніў крадзеж 26 чыгунных пліт. Шкода была налічана ў 300 рублёў.
Яшчэ зводка УУС паведамляе аб крадзяжы ў Дубровенскім раёне. 5 красавіка а 14-й гадзіне ў міліцыю звярнуўся пенсіянер 1949 года нараджэння, неўсталяваны злачынец з двара яго дома скраў металічную брамку. Шкода ў 67 рублёў.