Сяргей Далідовіч праводзіў сваю апошнюю Алімпіяду. У Сочы ён выступіў і ў сваёй кароннай дыстанцыі - лыжным марафоне. Гонка на 50 кіламетраў стала вельмі паспяховай для Сяргея. Ветэран беларускага лыжнага спорту здолеў заняць 5-е месца, а да бронзавага медаля яму не хапіла 13,5 секунд. Цікава, што перад гонкай лічылася, што нават уваход у 20-ку лепшых стане для Далідовіча сур'ёзным поспехам, а пра тое, што ён будзе змагацца за медаль, ніхто і не думаў.
Віншуем нашага земляка з цудоўным вынікам! І ў 40 год ён даказаў, што з'яўляецца лепшым беларускім лыжнікам! Брава, Сяргей!