Здарэнне адбылося яшчэ 17-га красавіка днём. На станцыі Орша-цэнтральная - якая выконвае функцыю пасажырскага вакзала - жыхар Лепеля патрапіў пад лакаматыў на адным з пераходаў. Як гэта ўсё адбылося сказаць вельмі складана - мужчына аказаўся прыціснутым да зямлі шчытком, які адмыслова робіцца, каб пад колы лакаматыва ніхто і нічога не патрапляла.
Каб вызваліць пацярпелага давялося выклікаць хуткую дапамогу, але мужчына не толькі выжыў пасля сутыкнення з чыгуначным транспартам, але яшчэ і застаўся без шпіталізацыі. Ён атрымаў усяго толькі невялікую траўму нагі.