29 красавіка ў Віцебску прайшоў першы занальны злёт клубаў юных выратавальнікаў-пажарных, у якім прынялі ўдзел восем каманд з Бешанковічаў, Гарадка, Дуброўна, Лёзна, Шуміліна, Віцебска, Віцебскага раёна і Воршы.
Юнакам у барацьбе за права выйсці ў фінальны этап конкурсу прыйшлося выканаць нямала заданняў, не толькі ў выглядзе спаборніцтваў па пажарным спорце, але таксама інтэлектуальных і творчых. Сярод усіх каманд у большасці намінацый вылучыліся нашы землякі. Аршанец Вадзім Токараў паказаў самы высокі вынік на штурмоўку - 7,63 секунды. Сярод лідэраў спартыўных спаборніцтваў таксама юныя выратавальнікі з Оршы разам з камандамі Віцебска і Гарадка. Лепшым камандзірам і лепшым страявым таксама названыя юнакі з Аршанскай каманды. А вось у інтэлектуальным конкурсе "Знаўцы" лепш за ўсіх сябе паказала віцябчанка Валерыя Яленская.
У другой палове дня членамі журы былі ацэненыя гумар і творчасць каманд, дзе лепш за ўсіх сябе прадставілі каманды з Лёзна, Бешанковічаў і Дуброўна.
Па выніку ўсіх спаборніцтваў трэцяе месца дасталася камандзе Віцебска, а другое і першае месца - юным выратавальнікам з Дуброўна і Оршы, якія і выйшлі ў фінал.