Першымі пачнуць сустракаць вясну ў вёсках.
Антонаўскі СДК 28 лютага а 12-00 распачне праграму "Масленічныя забавы". А Антонаўская вясковая бібліятэка ў той жа дзень наладзіць "Масленічныя забавы" а 17-00.
У Забалачкім СДК святкаванне пачнецца 28 лютага а 13-00 з прадстаўлення "Масленіца прыйшла" і працягнецца а 14-00 праграмай "Масленічныя забавы". Таксама а 13-00 мясцовая бібліятэка плануе парвесці фальклорнае свята "Мы вясну гукаем, мы Масленку чакаем"
У Копысі ў гэты ж дзень святкаваць пачнуць а 11-00 у выглядзе народных гулянняў "Дзень зімы".
Межаўская вясковая бібліятэка свята "У госці Масленіца кліча" распачне а 18-00.
1 сакавіка Святкаванні распачнуцца ў Оршы. У гэты дзень а 12-00 масавыя гулянні распачнуцца на плошчы ільнокамбіната і каля ДК чыгуначнікаў.
2 сакавіка святкаваць будуць у Барані і Андрэеўшчыне. Бараньскае свята "Шырокая масленіца" пачнецца каля мясцовага дома культуры а 11-00. А ў Андрэеўшчыне а 13-00 мясцовая бібліятэка распачне свята "Масленіца - блінная забава"