15:00

+10

8 м/с

991 гПа

18:00

+11

6 м/с

991 гПа

21:00

+6

4 м/с

993 гПа

00:00

+6

4 м/с

995 гПа

03:00

+5

3 м/с

995 гПа

Орша, Эканоміка

Цэхі стаяць

12.05.2017 13:18

3981 прагляд, 7 каментароў

На Аршанскім ільнокамбінаце новая хваля крызісу?

Як стала вядома orsha.eu ад некалькіх рабочых Аршанскага ільнокамбіната, якія пажадалі застацца ананімнымі, баючыся звальненняў ад начальства, на прадпрыемстве зноў узніклі праблемы. Некалькі цэхаў спынілі працу з прычыны адсутнасці сыравіны - ільна. У выніку шэрагу чалавек была скарочаная колькасць працоўных дзён і, як наступствы, заробкі. Наколькі доўга гэта працягнецца, сказаць складана. Яшчэ нядаўна камбінат не проста падаваў прыкметы жыцця, але і актыўна падпісваў кантракты, як, напрыклад, з прадстаўнікамі індыйскага рынку. А таксама на вуліцы Савецкай рыхтуецца адкрыццё "Дома льна". Але сітуацыя не выглядае бязвоблачнай. Рабочыя баяцца, што заробкі скараціліся не часова, а ўлетку іх могуць папрасіць сысці ў адпачынак за свой кошт. У мінулыя месяцы рабочыя наракалі таксама на цяжкія ўмовы працы. На самім Аршанскім ільнокамбінаце ніяк не каментуюць сітуацыю. Атрымліваецца замкнёнае кола, ісціну ў якім усталяваць складана. На афіцыйных прыёмах, падпісаннях кантрактаў кіраўнікі камбінату распавядаюць пра велізарныя перспектывы прадпрыемства, шэраг рабочых ільнокамбіната кажа пра тое, што ніякіх перпектыў якраз няма. Знайсці праўду досыць складана ва ўмовах, калі праца многіх заводаў, фабрык, камбінатаў ахутана таямніцамі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Цэхі стаяць

На Аршанскім ільнокамбінаце новая хваля крызісу?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение