Улады ўжо каторы раз сур'ёзна збіраюцца ўзяцца за Аршанскі ільнокамбінат. Папярэднія спробы забяспечвалі рэальную мадэрнізацыю прадпрыемству, але жаданага і паўнавартаснага поспеху ўсё адно не прыносілі. Прадпрыемства наведала карэспандэнт агенцыі "Бизнес-новости", якая разбіралася ва ўсіх нюансах працы камбіната. Паведамляецца як пра затрачаныя грошы, так і пра вялікія праблемы з сыравінай, якія напаткалі прадпрыемства.
Напрыклад, яшчэ ў лютым па гэтай прычыне камбінат быў пераведзены на 4-дзённы працоўны тыдзень. Аб'ёмы вытворчасці ў параўнанні з І кварталам 2016 года за аналагічны перыяд 2017 скараціліся ажно на 17%. Прыводзяцца і словы начальніка ўпраўлення распрацоўкі асартыменту і рэкламы прадукцыі Аршанскага ільнокамбіната Ігара Ешчанкі: "У 17 км ад Оршы - Дубровенскі льнозавод, у 12 км - Арэхаўскі. Гэта адны з самых сучасных льнозаводаў у свеце. Але яны не могуць даць якаснае валакно, таму што ў іх няма добрай трасты. Так, на Дубровенскім заводзе павінна перапрацоўвацца трэста нумарам 2,5. А сярэдні нумар трасты, якая збіраецца па краіне, - 0,85-0,88. Аб якой якасці можа ісці гаворка?"
Цалкам матэрыял можна прачытаць па спасылцы: Нехватка отечественного сырья остается одной из ключевых проблем Оршанского льнокомбината.