Аршанская каманда выйшла з адпачынку на пачатку лютага. Неўзабаве правяла першы таварыскі матч, у якім выйграла ў каманды "Віцебск-1996" 6:1.
Аднак сур'ёзнае выпрабаванне выпала аршанцам толькі ў другой палове лютага. "Орша" наведала Віцебск для гульні з мясцовым дарослым клубам, які, як вядома, гуляе на лігу вышэй за "Оршу" - у дывізіёне №2 беларускага футбола. На вялікі жаль, клас віцяблянаў сапраўды аказаўся вышэйшым - 3:1.
Адзіны гол "сіня-белых" забіў новы гулец "Оршы" Андрэй Ламака, які раней выступаў за "Полацк". Магчыма, ён застанецца ў нашым клубе. На відэа гол, які правёў Ламака, яшчэ гуляючы за палачанаў (на пазнацы 0:30).