З 29 красавіка па 5 мая гэтага года ў вобласці праходзілі занальныя туры абласнога злёту клубаў юных выратавальнікаў-пажарных, у якіх змаглі прыняць удзел прадстаўнікі ўсіх гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці. Лепшымі на стадыі занальных тураў сябе паказалі каманды з Браслава, Верхнядзвінска, Дуброўна, Лепеля, Воршы, Наваполацка і Расонаў, якім і трэба будзе пазмагацца ў фінале.
У праграме фіналу абласнога злёту, які пройдзе 18 траўня на базе Віцебскага кадэцкага вучылішча, такія конкурсы як «Смотр строя», «Знаўцы», «Відэаролік», «Хіт бяспекі», «Візітная картка», «Выратаванне на водах», а таксама спаборніцтвы па пажарна-выратавальным спорце.
Пераможцы абласнога злёту клубаў юных выратавальнікаў-пажарных будуць прадстаўляць нашу вобласць на Рэспубліканскім злёце КЮВП, які пройдзе ў верасні ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленча-адукацыйным цэнтры "Зубраня" ў Мінскай вобласці.
Штогадовы абласны злёт клубаў юных выратавальнікаў-пажарных праводзіцца ўжо ў дваццаты раз. Падобныя мерапрыемствы накіраваны на прывіццё навучэнцам культуры бяспекі жыццядзейнасці і ведаў правілаў пажарнай бяспекі, уменні карыстацца сродкамі пажаратушэння і правільна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару або любы іншы надзвычайнай сітуацыі.