00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Эканоміка

Як скарыстаюць 62 мільёны?

20.05.2017 11:41

3433 прагляду, 12 каментароў

Эксперт незалежнага прафсаюза РЭП упэўнены: менавіта пратэсты аршанцаў прымусілі ўлады задумацца пра горад.

Актывіст аршанскай ячэйкі незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў перакананы, што менавіта масавы пратэст аршанцаў 12-га сакавіка 2017 года паўплываў на тое, што менавіта Аршаншчына была ўзгаданая Лукашэнкам у якасці рэгіёна, які трэба падняць з “руінаў і попелу”. А затым у горад прыехаў прэм’ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў і вышла распараджэнне пра вылучэнне 62,57 мільёнаў даляраў на Інструментальны завод, які даўно перабывае ў надта цяжкім становішчы.

Рэпрэсіі ўлады пасля 12-га сакавіка закранулі і Васіля Бераснева, праваабаронцу і актывіста прафсаюзу РЭП асудзілі да 14 содняў адміністрацынага арышту. Цяпер у інтэрв’ю рэсурсу praca-by.info актывіст паведаміў, што пратэсты ў Оршы не былі дарэмнымі, яны прынеслі свой плён. Таксама Васіль Бераснеў распавёў, што думае наконт выкарыстання бюджэтных грошай, ці прынясуць яны сапраўдную карысць прамысловасці Оршы ці хаця б таму ж асобна ўзятаму Інструментальнаму заводу.

- На штогадовым пасланні Парламенту Лукашэнка заявіў аб намеры "аднавіць Оршу з руін і попелу". Гэтыя словы можна звязаць з тым, што Аршанскі рэгіён - лідэр па беспрацоўі нават паводле афіцыйнай статыстыкі: беспрацоўных тут - 1,6% ад усіх працаздольных (на 1 красавіка 2017 году), а па рэспубліцы - 1%. Паводле жа неафіцыйных падлікаў, якія правялі аршанскія актывісты, палічыўшы колькасць "лістоў шчасця", колькасць афіцыйна не працаўладкаваных у рэгіёне - 12-13%.

Фота: belhelcom.org

- Што яшчэ, апроч такой колькасці беспрацоўных, вымусіла ўлады звярнуць увагу на Оршу?

- Сур'ёзнае супрацьстаянне аршанцаў Дэкрэту №3. Прамысловыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы, будаўнічая галіна рэгіёну знаходзяцца ў глыбокім крызісе: ільнокамбінат, мясакамбінат, металаапрацоўчыя заводы, заводы, якія вырабляюць будаўнічыя матэрыялы. Адпраўляюць людзей у адпачынак, працуюць па два, тры дні ў тыдзень. Складана са збытам, з зарабляннем валюты.

З пачатку крызісу ішло павальнае скарачэнне кадраў. Усё гэта абвастрае сацыяльна-эканамічную і палітычную абстаноўку, вяло да вострага супрацьстаяння людзей дзеючай уладзе, што і вылілася ў масавыя пратэсты 12 сакавіка 2017 года. Па розных падліках, на вуліцы выйшла каля 2 000 чалавек. Гэта адназначна самы буйны пратэст з 90-х гадоў.

- Аршанскія чыноўнікі праігнаравалі такі масавы пратэст або адразу адрэагавалі?

- Аршанскі райвыканкам нават вымушаны быў пайсці на правядзенне пастаянных круглых сталоў з прадстаўнікамі народа, якіх людзі вылучылі на мітынгу 12 сакавіка - пецярых чалавек.

- Чаму з усіх аб'ектаў Оршы выбралі інструментальны завод?

- На інструментальным заводзе склалася правальная сытуацыя. Абсталяванне маральна састарэла. Адны і тыя ж станкі эксплуатуюцца па 40-50 гадоў, яны пасляваенныя, а некаторыя - і даваенныя; можа быць, нават атрыманыя ў немцаў у выглядзе рэпарацый. Тэхналогіі сур'ёзна адстаюць ад патрабаванняў часу.

Гэтую сітуацыю пацвердзіў і прэм'ер-міністр, ён нядаўна пабываў у Оршы. Але назваў не канкрэтныя крокі па паляпшэнню, а толькі ідэі. Сказаў, што перспектыва для працы - у першую чаргу вялікі расійскі рынак; завод, нібыта, можа атрымліваць 30 мільёнаў даляраў у год яшчэ і на ўнутраным рынку - гэта як раз агульны штогадовы імпарт інструментаў, якія цяпер купляе Беларусь. А пасля мадэрнізацыі Аршанскі інструментальны завод павінен будзе забяспечыць імпартазамяшчэнне. І Кабякоў, і Лукашэнка кажуць, што на заводзе - добры калектыў. Але ад таго калектыву ўжо даўно нічога не засталося.

- Няўжо вопыт папярэдніх “мадэрнізацый” не бянтэжыць ўрад?

- Кабякоў прызнае, што мадэрнізацыя завода мае свае рызыкі: ён казаў, што не хацелася б паўтарыць сітуацыю з дрэваапрацоўкай.

Праект мадэрнізацыі Аршанскага інструментальнага завода будзе разглядацца на наступным тыдні на бліжэйшым выязным пасяджэнні Ўрада ў Оршы.

- Што кажуць аршанцы аб гэтай мадэрнізацыі? Ці ўскладаюць на яе вялікія надзеі?

- Людзі ставяцца па-рознаму: хтосьці верыць, хтосьці ставіцца скептычна, думаючы, што гэта чарговая “качка” і палітычны праект.

Запланаванае тэхнічнае пераўзбраенне завода дазволіць асвоіць новыя віды прадукцыі: не тыя цвікадзёры рабіць, што раней, а больш за 400 новых відаў інструментаў. Абяцаюць пабудаваць новы корпус завода, закупіць абсталявання на 36 мільёнаў даляраў, а ўсяго спатрэбіцца 62,5 мільёнаў.

- Ці падымецца Орша “з попелу і руінаў” дзякуючы такім ўкладанням?

- Маё меркаванне такое: вялікага прарыву не будзе, нават пры гэтых грошах. Хай нават прывязуць новыя станкі. Бо мадэрнізацыя, акрамя тэхнічнага пераўзбраення, мае на мэце і авалоданне перадавой тэхналогіяй кваліфікаванымі кадрамі. Як атрымалася ў дрэваапрацоўцы? — станкі прывезлі, а людзі не могуць на іх працаваць: не асвоілі тэхналогію.

Па-другое, трэба якасная сыравіна. Метал, які выкарыстоўваецца інструментальным заводам, — жлобінскі, з БМЗ, яго якасць вельмі не стабільна; а інструмент павінен рабіцца з металу добрай якасці.

Але галоўнае — мадэрнізацыя павінна быць у розумах і думках ўсіх узроўняў выканаўцаў. І вядома, трэба плаціць працаўнікам. У нас жа як у показцы: дзяржава робіць выгляд, што плаціць, а людзі робяць выгляд, што працуюць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як скарыстаюць 62 мільёны?

Эксперт незалежнага прафсаюза РЭП упэўнены: менавіта пратэсты аршанцаў прымусілі ўлады задумацца пра горад.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение