У сталіцы Расеі Маскве адбылася міжнародная спецыялізаваная выстава "Металаапрацоўка-2017". Удзел у ёй прынялі 1030 кампаній з 30 краінаў свету. Месца, дзе экспанавалася прадукцыя "Чырвонага барацьбіта", займала 50 квадратных метраў, як піша сайт завода, гэта была самая буйная выстава станкабудаўнічых і інструментальных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. На стэндзе "Чырвонага барацьбіта" дэманстраваліся ў працоўным рэжыме навінкі, якія за апошні час засвоіў калектыў завода:
- станок спецыяльны с ЧПУ для глыбіннага профільнага шліфавання мадэлі ОШ-680Ф3;
- станок пляскаташліфавальны з круглым сталом і гарызантальным шпіндзелем з ЧПУ мадэлі ОШ-641.
Таксама на стэндзе ТАА ГД "Беларускія станкі" быў прадстаўлены станок пляскаташліфавальны з простакутнім сталом і гарызантальным шпіндзелем мадэлі 3Д711АФ10-1*53 з кабінетнай абаронай з нержавеючай сталі.