Мясцовых жыхароў перш за ўсё турбуе магчымае "пагаршэнне экалагічнай абстаноўкі пры яе эксплуатацыі", а таксама, што "ТЭЦ будуецца паблізу жылых дамоў". Пры гэтым звяртаюць увагу на тое, што ніякай інфармацыі ад уладаў аб будаўніцтве гэтага аб'екта яны не атрымлівалі: - "ніхто нам нічога не тлумачыў, якая карысць ці шкода ад працы ЦЭЦ".
Жыхары патрабуюць "правядзення грамадскіх абмеркаванняў" з мэтай інфармавання грамадскасці аб ацэнцы ўздзеяння працы ТЭЦ на навакольнае асяроддзе і прадастаўлення дакладных звестак пра ўплыў яе выкідаў на здароўе людзей; і сістэме кантролю "за выкідамі; а таксама закрыцця перавозкі сыпкага торфу грузавікамі-торфовозами праз жылыя кварталы горада.
ТЭЦ, будаўніцтва якой сканчаецца, будзе працаваць на сыпучым торфе (т.зв.фрэзерным) і драўнянай дранцы. Заяўленая цеплавая магутнасць ЦЭЦ-16, 5 МВт, электрычная - 3,25 МВт. Арыентыровачна будзе спальвацца 35-37 тысяч тон торфу, вазіць які машынамі-торфовозами плануецца з Талачынскага р-на (ЦПТ "Усвіж-Бук") у 45км ад Барані. Пра колькасць адходаў, уплыве на навакольнае асяроддзе і г.д. ў адкрытых крыніцах не паведамляецца.