Пра такі намер заявіў старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык. У холдынг, які рыхтуецца да стварэння, увойдуць як мінімум тры прадпрыемствы. Словы спадара Яфімчыка прыводзіць БелТА:
Перспектывы стварэння холдынгу перапрацоўшчыкаў лёну абмяркоўваліся на малой нарадзе канцэрну "Беллегпрам". Мяркуецца, што ён будзе створаны на базе Аршанскага льнокамбіната. У склад увойдуць як мінімум "Сцяг індустрыялізацыі" і Лідская абутковая фабрыка.
Інтэграцыя будзе ісці паэтапна. Працэс аб'яднання Аршанскага льнокамбіната і ААТ "Сцяг індустрыялізацыі" можа пачацца ўжо ў наступным годзе. Старшыня канцэрну растлумачыў, што асноўнай мэтай аб'яднання перапрацоўшчыкаў лёну з'яўляецца атрыманне канчатковага прадукту з максімальным дабаўленым коштам:
Аршанскі льнокамбінат будзе вырабляць тканіны, "Сцяг індустрыялізацыі" адшываць, Лідская абутковая фабрыка рабіць абутак. Гатовая прадукцыя будзе прадавацца ў спецыялізаваных крамах, дзе будзе прадстаўлены максімальны асартымент.