Жахлівыя падрабязнасці згвалтавання 8-гадовай дзяўчынцы ўскалыхнула ўсё Лёзна. Звычайна спакойнае мястэчка ў жаху ад таго, што адбылося ў ноч з 3-га на 4-е чэрвеня. Яшчэ больш страшна выглядаюць падрабязнасці здарэння, пра якія напісала на днях мясцовая газета "Сцяг перамогі". Аказваецца, 46-гадовы педафіл раней ужо асуджаны за падобнае злачынства і знаходзіўся пад наглядам міліцыі. А сам гвалт адбываўся ў прысутнасці бацькоў - у гэты вечар яны адзначалі дзень народзінаў маці. На святкаванне прыйшлі яе сяброўкі. Традыцыйна адзначэнне дня народзінаў сумяшчалася з ужываннем алкаголю. Калі сям'і пара было спаць, сяброўкі пайшлі да суседзяў працягнуць "банкет", але пакінулі ў імянінніцы свае рэчы, адпаведна, планавалі вярнуцца яшчэ пазней. Каб па вяртанні сяброўкі не пабудзілі гаспадароў, яны не зачынілі дзверы на замок.Але адчыненымі дзвярыма першым скарыстаўся педафіл, а не сяброўкі. Ён прайшоў у адчыненыя дзверы і пачаў гвалтаваць сваю ахвяру пакуль яе бацькі спалі побач.
Праўда, адпаведныя гукі ўсё ж пабудзілі бацькоў дзяўчынкі і яны напужалі гвалтаўніка - той збег да сябе дадому, а выкліканы нарад міліцыі адразу па гарачых слядах затрымаў мужчыну. Дзяўчынка патрапіла ў бальніцу (спачатку ў рэанімацыю) дзе ёй аказаная медычная дапамога і зараз яе жыццю нічога не пагражае. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. У гэтым здарэнні, здавалася б, усёзразумела, але следчыя высвятляюць падрабязнасці таго як гэта магло адбыцца. Па-першае, як міліцыя дапусціла такое, калі гвалтаўнік знаходзіўся пад наглядам. Па-другое, а ці спраўляюцца са сваімі абавязкамі бацькі ахвяры, калі такі выпадак адбыўся ў іх прысутнасці.